Жыхары Буды, Вішара і Смалянкі адзначылі свята вёскі

IMG_4107

Адбылася гэта падзея у апошнюю суботу ліпеня ў цэнтры вёскі Буда на пляцоўцы каля клуба. Удзельнікі свята цудоўна правялі час, пабачыліся ў нефармальных абставінах і павесяліліся ад душы. Згадзіцеся, за штодзённымі клопатамі і справамі вяскоўцам рэдка выдаецца магчымасць сабрацца разам, па-сапраўднаму адчуць сябе землякамі. А тут такая падзея!

IMG_4109

IMG_4114

IMG_4122

IMG_4127

IMG_4130

IMG_4132

IMG_4136

IMG_4142

IMG_4146

Са святам малой радзімы жыхароў Буды павіншавалі старшыня Дудзіцкага сельвыканкама Вольга Сенько, ганаровая госця свята – старшыня райсавета дэпутатаў Наталля Мохарава і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Мікалай Буцэнка.

IMG_4151

Сёння ў Будзе пражывае 200 жыхароў. У Смалянцы – два дзясяткі чалавек, не ўлічваючы некалькіх дзясяткаў дачнікаў. Толькі трое жыхароў засталося ў Вішары.

Для кожнага з іх у вядучых свята – творчага калектыву Дудзіцкага СДК – знайшліся добрыя словы.

Асобных жыхароў вёсак адзначылі граматамі і падзячнымі пісьмамі ў той ці іншай намінацыі.

IMG_4160

 

За шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе раёна і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё сельсавета Падзячны ліст райвыканкама пад апладысменты аднавяскоўцаў Наталля Мохарава ўручыла ветэрану працы Валянціне Лаеўскай.

IMG_4171

Падзячны ліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымала гаспадыня свята – загадчыца сельскага клуба і памочніца старшыні сельвыканкама па вёсцы Буда Віорыка Яўсеенка.

IMG_4174

Падзячным лістом Калінкавіцкай ЦРБ адзначылі фельчара Будскага ФАПа Сяргея Курыла.

Па традыцыі на свяце ўзгадалі старажылаў і маленькіх, юбіляраў і самых працавітых вяскоўцаў.

 

IMG_4193

IMG_4197

IMG_4201

IMG_4211

 

IMG_4219

Падарункі ад сельвыканкама атрымалі: старэйшая жыхарка вёскі 88-гадовая Ніна Шарай; самая малодшая жыхарка Буды Аліна Карымава, якая нарадзілася ў маі; шматдзетныя сем’і Мельнічэнка-Каваленка, Паўлавы, Коршак, Булаўка.

IMG_4226

IMG_4235

Затым старшыня сельвыканкама Вольга Сенько аб’явіла вынікі конкурсу падворкаў і ўручыла таблічку “Сядзіба ўзорнага парадку” яго пераможцы – Таццяне Ісаевай з Буды.

Адзначылі на свяце юбіляраў гэтага года і імяніннікаў месяца.

Асобна павіншавалі адзінага першакласніка з Буды Глеба Будніка, які 1 верасня пачне вучыцца ў школе.

Цырымонія ўзнагароджання суправаджалася прыгожымі канцэртнымі нумарамі. Сваю творчасць і добры настрой удзельнікам свята дарылі вакальны ансамбль “Чапурушкі”, Мікалай Буцэнка і творчы калектыў Дудзіцкага СДК.

IMG_4244

Удзельнікі свята ўвесь канцэрт з задавальненнем пляскалі ў далоні, а хто і наогул кінуўся ў скокі.

І дзеці, і дарослыя маглі паспрабаваць свае шанцы ў бяспройгрышнай латарэі і выйграць галоўны прыз – качку, гуся ці кроліка.

IMG_4184

Трэба, адзначыць, што пашанцавала многім. Самай першай гуся выйграла дзяўчынка Ганна, якая прыехала з Масквы да бабулі ў госці.

Ураджэнцы Буды, а зараз жыхарцы Дудзічаў Вікторыі Шапецька пашанцавала выйграць трусяня.

IMG_4216

Непадалёку ад латарэі размясцілася палявая кухня, дзе можна было пачаставацца наварыстай юшкай і шашлыкамі.

Пасля ўрачыстай часткі пачалася дыскатэка з конкурснай праграмай. А калі сцямнела, неба над Будай расквеціў святочны салют.

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.