Свята вёскі ў Навасёлках можа перарасці ў фестываль

IMG_2930

У кожнай нашай вёсачцы ёсць свае непаўторныя традыцыі. У жыхароў Старых і Новых Навасёлках такая традыцыя – штогод збірацца на свята вёскі, якая замацавалася і набыла размах, дзякуючы і знакамітаму ўраджэнцу Новых Навасёлак Міхаілу Супруновічу, старшыні савета дырэктараў холдынгу “БелГАЗаўтасервіс”, афіцыйнага дылеру гандлёвай маркі ГАЗ у Беларусі.

За апошні час Міхаіл Андрэевіч шмат чаго зрабіў для сваёй малой радзімы – усталяваў помнік землякам – удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тым, хто не вярнуўся дадому з франтоў; арганізаваў пасадку Сквера землякоў каля помніка; дапамог фінансава і тэхнікай Ліпаўскай бальніцы сястрынскага догляду; не першы год прымае ўдзел у арганізацыі свята вёскі для жыхароў Старых і Новых Навасёлак.

Летась на свята ў Навасёлкі прыязджаў сталічны артыст Сяргей Славянскі, а для маленькіх удзельнікаў шчодры спонсар падрыхтаваў 200 порцый марожанага. І сёлета на сустрэчы землякоў былі свае асаблівасці і прыемныя сюрпрызы.

Але, лепей раскажам пра ўсё па-парадку.

Адкрыццё і ўрачыстая частка свята былі прызначаны на 13 гадзін дня, але пляцоўка перад Навасёлкаўскім сельскім клубам-бібліятэкай ажыла значна раней. Хто дабіраўся пешшу, хто на машыне, а хто і на спецыяльна выдзеленным дзеля гэтага аўтобусе, які ў 11.00 чакаў усіх жадаючых цікава і весела правесці час на аўтобусным прыпынку “Тэхнікум”.

IMG_2938

 

Апоўдні, у 12 гадзін пачалася цырымонія асвячэння паклонных крыжоў, якія напярэдадні свята па ініцыятыве Міхаіла Супруновіча ўсталявалі на ўездзе ў абедзве вёскі. Абрад іх асвячэння правялі іярэі Сергій Капітан і Дзмітрый Дамасевіч.

IMG_2946

 

IMG_2962

IMG_2969

 

 

IMG_3008

 

 

IMG_3032

IMG_3068

IMG_3119

IMG_3125

IMG_3126

IMG_3133

IMG_3135

IMG_3139

IMG_3145

IMG_3149

IMG_3163

IMG_3172

IMG_3177

IMG_3180

IMG_3186

IMG_3192

IMG_3203

Традыцыйна свята вёскі пачалося з прывітальнага слова старшыні Капліцкага сельвыканкама Генадзя Кавальчука:

– У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма, месца, дзе ён нарадзіўся і правёў дзяцінства. І яго забыць немагчыма. Для вас, дарагія землякі, гэта вёскі Старыя і Новыя Навасёлкі, дзе жывуць людзі, якія ўмеюць працаваць і тварыць. Яны – галоўнае багацце нашай роднай зямлі, яны пішуць яе гісторыю, праслаўляюць яе і ўпрыгожваюць дзеля нашага мірнага неба і дабрабыту.

Генадзь Віктаравіч адзначыў, што для вяскоўцаў гэта цудоўная магчымасць сустрэцца, пабачыцца і выказаў шчырыя словы падзякі дырэктару сельскага клуба-бібліятэкі Наталлі Раманішка і Галіне Марштупа за вялікую работу, праведзеную па арганізацыі свята, а таксама спонсару мерапрыемства, ганароваму земляку, жыхару Новых Навасёлак Міхаілу Супруновічу і запрасіў яго на сцэну.

IMG_3209

 

IMG_3214

IMG_3220

IMG_3226

IMG_3228

IMG_3247

IMG_3251

IMG_3252

IMG_3256

IMG_3260

IMG_3267

– Я жадаю, каб гэтае свята ператварылася ў маштабны фестываль. Мы не збіраемся замахвацца на ўзровень “Славянскага базару” у Віцебску, – з гумарам звярнуўся да ўдзельнікаў свята вёскі Міхаіл Андрэевіч. – Мы зробім свой асабісты фестываль. Я мару адбудаваць, адрадзіць вёску, пабудаваць тут прадпрыемства, даць падрастаючаму пакаленню работу. Я веру, што ўсё гэта будзе. А тое, што ўжо у наступным годзе тут будзе крыты павільён, каб аніякі дождж і непагадзь не змаглі сапсаваць святочны настрой, – гарантую.

IMG_3268

IMG_3271

IMG_3283

IMG_3286

IMG_3287

IMG_3290

 

IMG_3298

IMG_3304

IMG_3309

IMG_3310

IMG_3314

 

IMG_3320

 

IMG_3325

IMG_3329

IMG_3346

IMG_3349

Урачыстая частка мерапрыемства працягнулася віншаваннямі. У адрас вяскоўцаў было сказана шмат цёплых слоў падзякі за іх спагадлівасць, дабрыню, працавітасць і душэўную цеплыню.

Спачатку ўшанавалі старэйшых жыхароў вёсак Ніну Пархоменку і Мікалая Шынкарэнка.

Не забыліся адзначыць і самых маленькіх – Марыну Лаўду і Уладзіміра Камыша.

Асобную ўвагу ўдзялілі ветэранам працы – Міхаілу Лаўдзе, Пятру Раманішка і Сцяпану Савіцкаму, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але працягваюць працоўную дзейнасць.

Павіншавалі работнікаў адукацыі – Валянціну Ус, Ніну Супруновіч і вадзіцеля школьнага аўтобуса Пятра Дземідовіча, які ў той дзень адзначаў 70-гадовы юбілей; супрацоўніцу пошты Валянціну Шэлег; фельчара ФАПа Аліну Рагавец, падзяку якой уручыў галоўны ўрач ЦРБ Віталій Барысенка.

Вядучыя святочнай праграмы не скупілася на цёплыя словы – яны знайшліся для кожнага, хто падымаўся на сцэну.

IMG_3352

IMG_3355

IMG_3359

IMG_3360

IMG_3362

IMG_3372

IMG_3373

IMG_3374

IMG_3378

IMG_3382

IMG_3389

IMG_3393

IMG_3396

IMG_3401

IMG_3408

IMG_3411

IMG_3416

IMG_3437

IMG_3441

IMG_3444

Была ў сценарыі свята і намінацыя “Народныя ўмельцы”, у якой адмецілі тых, хто сваімі рукамі стварае сапраўдныя цуды – Анастасію Шынкарэнка, Вольгу Лаўду, Вольгу Раманішка, Наталлю Дземідовіч.

Выбралі і гаспадароў лепшых падворкаў. У гэтым годзе пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі шыльды “Усадьба ўзорнага парадку” у Старых Навасёлках сталі Міхаіл і Вольга Лаўда і Галіна Марштупа, а ў Новых Навасёлках – Рыгор і Любоў Савіцкія і Вольга Раманішка.

IMG_3446

 

IMG_3448

IMG_3450

IMG_3454

Прыгожую музычную праграму вяскоўцам прапанаваў калектыў мастацкай самадзейнасці Азарыцкага Дома культуры.

У фае клуба размясцілася выстава карцін навучэнцаў ізастудыі “Каляровыя алоўкі” Центра творчасці дзяцей і моладзі. А на вуліцы ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі пошук” прапанавалі ўдзельнікам свята пазнаёміцца з іх экспазіцыяй і частавалі ўсіх жадаючых салдацкай кашай.

Працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя атракцыёны.

 

IMG_3474

IMG_3500

IMG_3503

IMG_3507

IMG_3519

IMG_3529

IMG_3551

Былі і пачастункі ад спонсараў – дзве сотні порцый марожанага ад Супруновіча, а таксама салодкія прысмакі, садавіна і сокі для дзяцей ад яшчэ адной ураджэнкі вёскі Алены Білас, якая сёння працуе намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама.

Калі ўсе словы падзякі былі сказаны, а падарункі ўручаны, пачаліся танцы. У госці да навасёлкаўцаў завітаў сталічны мастацкі калектыў “Гуляй, бульбаш”. Скакалі і дарослыя, і дзеці, народ весяліўся ад душы. Песні і смех было чуваць далёка за межамі вёскі.

IMG_3552

IMG_3554

IMG_3559

DCIM100MEDIADJI_0071.JPG

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.