У Вялікіх Аўцюках умеюць добра працаваць і душэўна пагуляць

37395

Калі гаворка заходзіць пра вёску, адразу ўспамінаюцца кранальныя словы з добра вядомай песні: “Кажуць людзі, вёска вымірае, і сюды ніхто не прыязджае, а я мару, што сюды вярнуся, сваёй вёсцы нізка пакланюся… Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца, вёсачка мая, ты мая старонка…”

Мабыць, только той, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы, можа да канца адчуць глыбокую душэўнасць гэтых слоў. Так было спакон, так ёсць і зараз. Нездарма наш вялікі асветнік Скарына напісаў, што “люди где зродилися и ускормлены суць па бозе, к тому месту вяликую ласку имают”. Вёска – гэта наша агульная калыска. Яна была і застаецца захавальніцай звычаяў і традыцый продкаў, шчырых адносін і пачуццяў, крыніцай нацыянальнай адметнасці і духоўнасці.

А яшчэ яна з’яўляецца нашай карміцелькай. Толькі дзякуючы вёсцы ў нас штодня на стале ёсць хлеб і мяса, масла і малако, садавіна і гародніна. Жыццё ў вёсцы ідзе напоўніцу, яно патрабуе працавітасці, стараннасці і адданасці. І так штодня, бо штодня ёсць чым займацца – ці то ў хаце, ці то ў двары, ці ў агародзе, ці ў хляве. Таму і жывуць тут людзі паслядоўныя, моцныя, упэўненыя ў сабе.

19695

Але не толькі працаваць умеюць на вёсцы. Умеюць тут і святы ладзіць. Шчыра папрацаваўшы, чаму ж ад душы не павесяліцца? Вось такое свята ўсёй вёскай і зладзілі ў Вялікіх Аўцюках. Лічаныя дні застаюцца да пачатку жніва – самай адказнай пары ў жыцці хлебаробаў. Дык чаму ж перад такой працай не зарадзіцца добрым пазітыўным настроем?

Трэба сказаць, што спяваць і скакаць, ткаць і вышываць, гатаваць і смакаваць, весяліцца і жартаваць аўцюкі заўжды ўмелі ад усёй сваёй шчырай душы. Нездарма і рэспубліканскае свята гумару праходзіць менавіта ў Аўцюках. Вось і гэтым разам святочную праграму адкрылі словамі: “Мы ўсіх вас вітаем з усмешкай сяброўскай на нашай прыветнай зямлі аўцюкоўскай. Вітаем сяброў мы здалеку і зблізку, з усіх абласцей і сталічнага Мінску!”.

20198

Сяброў на свяце хапала. Іх, а таксама ўсіх землякоў, якія сабраліся ў гэты дзень, сардэчна вітаў старшыня сельвыканкама Андрэй Баравік.

Калі настала ўрачыстая хвіліна, са ўсёй шчырасцю і ўдзячнасцю павіншавалі на свяце тых людзей, для якіх вёска, родны дом, сям’я і праца на зямлі сталі самым галоўным у жыцці. Шмат добрых душэўных слоў і пажаданняў прагучала ў гэты дзень у адрас ветэранаў працы ад старшыні СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргея Даўгялы, намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Вольгі Алісейкі, намесніка дырэктара ТЦСАН Людмілы Брыцун, намесніка начальніка РУПС Марыны Шарай, дырэктара школы Андрэя Лютэнкі, настаяцеля храма ў імя Св. Георгія Пераможцы іярэя Георгія Судаса. Разам з падзякай за шматгадовую добрасумленную працу кожны з іх уручыў ветеранам памятныя падарункі. Гасцям і землякам прыемна было пачуць і ўбачыць людзей, якія сваю працоўную біяграфію звязалі з вёскай, працавалі ў мясцовай гаспадарцы, лясніцтве, сацыяльнай службе, школе, установах культуры, паштовым аддзяленні, сельвыканкаме. Гэта Марыя Іванаўна Багдановіч і Любоў Міхайлаўна Зайцава (работнікі сацыяльнай службы), Таццяна Тарасаўна Стома і Анастасія Іванаўна Сопат (паштальёны), Валянціна Міхайлаўна Варабей і Надзея Фёдараўна Хамякова (культура), Еўдакія Міхайлаўна Лабанава, Леанід Васільевіч і Галіна Пятроўна Энкіны, Тамара Мікалаеўна Малашчанка, Наталля Дзмітрыеўна Буцэнка, Таццяна Пятроўна Акуліна і Марыя Іванаўна Ком (школа), Марыя Фёдараўна Таўтын, Аляксандр Нікіфаравіч Буцэнка і Аляксандр Іванавіч Хамякоў (лясніцтва), Пётр Міхайлавіч Гаркуша і Надзея Іванаўна Ком (сельвыканкам).

41207

37853

37736

Але самай, бадай, шматлікай аказалася кагорта ветэранаў сельгаспрадпрыемства. На свяце прагучалі імёны Варвары Кузьмінічны Есьман, Мікалая Пятровіча Гаркушы, Ніны Міхайлаўны Гаркушы, Галіны Аляксандраўны Векі, Лізаветы Іосіфаўны Барысенкі, Вольгі Пятроўны Буцэнкі, Матроны Іванаўны Судас, Івана Іванавіча Бажко, Марыі Міхайлаўны Лышчанкі, Яўгеніі Пятроўны Гаркушы, Матроны Дзянісаўны Капітан, Ганны Аляксандраўны Лышчанкі, Ефрасінні Іванаўны Шамянок, Ганны Пятроўны Варабей, Яўгеніі Мікалаеўны Кіршчынай, Уладзіміра Канстанцінавіча Лышчанкі, Міхаіла Пятровіча Стомы, Алены Іосіфаўны Ярмоленкі, Кацярыны Міхайлаўны Шашолкі, Ганны Барысаўны Шынкарэнкі, Міхаіла Аляксандравіча і Марыі Аляксееўны Стомы, Марыі Іванаўны Лагуновай.

Асобнай старонкай стала віншаванне вясковых пар, якія разам ідуць па жыцці больш як паўвека. Гэта Міхаіл Пятровіч і Таццяна Тарасаўна Стома і Аляксандр Іванавіч і Надзея Фёдараўна Хамяковы.

З прыемнасцю адзначылі на свяце вёскі і той факт, што за першае паўгоддзе на тэрыторыі сельсавета нарадзілася сем дзетак – чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыкі. У цяперашні час у вёсцы пражывае шесць шматдзетных сямей. Гэта сем’і Гаркуша, Буцэнка, Лазавік, Сяўрук, Века і Сяргеенка. Зразумела, хочацца, каб такіх сямей станавілася больш, каб вёска маладзела, каб у яе была будучыня.

Пайменна назвалі таксама старажылаў вёскі, людзей, якія перасягнулі 80-гадовы ўзрост. Такіх назвалі 25 чалавек.

Адным словам, чаго толькі не было на свяце вёскі ў Вялікіх Аўцюках: выставы ткацтва і вышыўкі, выпечкі і рукадзелля. Былі пастаноўкі і байкі, каша і уха. А што ўжо песень і прыпевак гучала – у выкананні гасцей свята вакальнага калектыва Дудзіцкага СДК “Калінавы цвет”, а таксама фальклорнага калектыва “Аўцюкоўскія гаспадыні”, дуэтаў і асобных выканаўцаў: Таццяны Акулінай, Марыі Лышчанкі, Яўгеніі Супрун, Любові Зайцавай, Ганны Шынкарэнкі, Вольгі Лукашэвіч, Марыі Багдановіч, Алены Баравік, Ганны Буцэнкі, Галіны Шамянок.

36530

Сваю літаратурна-музычную праграму землякам падрыхтавалі і вучні мясцовай школы. У выкананні Алены Сацуты, Аляксандры Горкушы, Дзяніса Марару прагучалі вершы і песні аб любові да малой радзімы.

Урачыстым заканчэннем свята стаў салют, які падарыў землякам ураджэнец вёскі Мікалай Ком. А потым для ўсіх жадаючых была святочная дыскатэка.

Аляксандр Века.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.